Сайт ГА «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ» http://www.centerpost.org

ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ” – арганізацыя, якая рэалізуе дзейнасць у сферы нефармальнай адукацыі. Сябрамі арганізацыі з’яўляюцца больш за 30 трэнераў нефармальнай адукацыі, адукатараў, лідэраў навучальных гурткоў, педагогаў, псіхолагаў. Чатыры сябры арганізацыі маюць навуковую ступень кандыдата навук.
ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ” – недзяржаўная некамерцыйная арганізацыя, якая была створаная 6 красавіка 1997 года, зарэгістраваная Управай юстыцыі Мінгарвыканкама 20 чэрвеня 1997 года і перарэгістраваная 25 жніўня 2006 года (пасведчанне аб рэгістрацыі №05\0590).
Наша місія – развіццё індывідуальнай аўтаноміі і сацыяльнай кампетэнтнасці асобы.
Мэтай дзейнасці Цэнтра “ПОСТ” з’яўляецца спрыянне развіццю чалавека як суб’екта асабістай адукацыйнай дзейнасці шляхам арганізацыі і рэалізацыі разнастайных адукацыйных праектаў і праграм.
Асноўныя задачы Цэнтра “ПОСТ”:
- стварэнне ўмоваў для паляпшэння якасці самаадукацыі чалавека і яго вынікаў
- спрыянне павышэнню эфектыўнасці дзейнасці педагогаў, якія працуюць ў розных тыпах адукацыйных арганізацый і ўстановаў
- удзел у распрацоўцы і вывучэнні разнастайных актыўных формаў і метадаў адукацыі
- пашэрэнне сувязей з грамадскімі, дзяржаўнымі і камерцыйнымі арганізацыямі, якія зацікаўленыя ў развіцці адукацыі
З 1997 г. па гэты час Цэнтрам «ПОСТ» рэалізавана болей за 40 доўгатэрміновых праграм і праектаў, праведзена болей за 400 семінараў, трэнінгаў, летнікаў, моладзевых абменаў і іншых адукацыйных праграм для падлеткаў, моладзі, спецыялістаў сферы адукацыі, актывістаў грамадскіх арганізацый і іншых мэтавых груп. Сябрамі арганізацыі напісана і выдадзена 7 кніг, якія прысвечаны розным аспектам адукацыйнай дзейнасці, педагогікі і работы з моладдзю.
Адукацыйныя праграмы Цэнтра "ПОСТ" базуюцца на максімальна поўнай рэалізацыі норм і прынцыпаў стратэгіі актыўнага навучання, якая заключаецца ў мэтанакіраванай арганізацыі спецыфічнага адукацыйнага асяроддзя, заснавананга на:
- актыўнасці ўдзельніка ў адукацыйным працэсе
- суб’ект-суб’ектных адносінах педагога і ўдзельніка (парытэтнасці)
- забеспячэнні шматбаковай камунікацыі
- запуску працэса канструявання ведаў удзельнікамі адукацыйнай дзейнасці
- выкарыстанні адпаведных (інтэрактыўных) метадаў, спосабаў і прыёмаў арганізацыі адукацыйнага працэса
- рэгулярнай рэфлексіі і сама-рэфлексіі суб’ектаў адукацыйнай дзейнасці
- выкарыстанні механізмаў самаацэнкі і зваротнай сувязі
Асноўныя мэтавыя групы:
Спецыялісты сферы адукацыі, моладзь і падлеткі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, лідэры і актывісты мясцовых супольнасцяў.
Асноўныя формы адукацыйнай дзейнасці:
- семінары з “дзейнасцю”
- інтерактыўныя семінары-трэнінгі
- школы-семінары
- навучальныя гурткі
- open space
- праграмы міжнародных абменаў
- адукацыйныя летнікі
Асноўная тэматыка праграм Цэнтра “ПОСТ”:
- нефармальная (грамадзянская) адукацыя
- стратэгія актыўнага навучання
- міжкультурная адукацыя
- сучасная Еўропа і Еўрапейскі Звяз
- моладзевае лідэрства і актыўная грамадзянскасць
- грамадзянская мужнасць (актыўныя паводзіны грамадзяніна ў паўсядзённых жыццёвых сітуацыях публічных праяваў гвалту, агрэсіі альбо дыскрымінацыі)
- здаровы лад жыцця (прафілактыка ўжывання алкаголю, тытуню і наркотыкаў у моладзевым асяроддзі, рэпрадуктыўнае здароўе, асэнсаванне і пабудова жыццёвай перспектывы маладога чалавека)
- развіццё мясцовых супольнасцяў (падрыхтоўка сацыяльных арганізатараў, мясцовых актывістаў, дзейнасць па вырашэнні мясцовых праблемаў, устойлівае развіццё і мясцовыя Павесткі XXI).
Кантактныя каардынаты:
220037, зав. Уральскі 15, Мінск, Беларусь,
Тел.: +375 17 269 90 34
Факс: +375 17 269 90 35
Эл. пошта: center_post@tut.by
Вэбсайт: http://www.centerpost.org
Старшыня Праўлення – Дзмітры Карпіевіч
Выканаўчы дырэктар – Улад Вялічка
220037, зав. Уральскі 15, Мінск, Беларусь,
Тел.: +375 17 269 90 34
Факс: +375 17 269 90 35
Эл. пошта: center_post@tut.by
Вэбсайт: http://www.centerpost.org
Старшыня Праўлення – Дзмітры Карпіевіч
Выканаўчы дырэктар – Улад Вялічка

Комментарии